Беларуская Служба

Еўракамісія рыхтуе ўзмацненне візавых абмежаванняў для расіян

06.06.2026 15:13
Еўрапейская камісія адказала на зварот 11 краін, у тым ліку Польшчы, адносна візавых абмежаванняў для расіян.
Ілюстрацыйнае фотаImage by Karl Allen Lugmayer from Pixabay/CC0

Брусель заявіў, што прапануе ўзмацніць візавыя працэдуры. Нядаўна апублікаваныя дадзеныя сведчаць аб росце колькасці віз для расіян. Францыя, Італія і Іспанія выдалі найбольшую колькасць віз, а Польшча, Данія, Румынія і Швецыя — найменшую.

Спіс з 11 краін быў ініцыяваны Швецыяй, але Польшча даўно падкрэслівае неабходнасць дадатковых візавых абмежаванняў для расіян.

— Недапушчальна, што з аднаго боку ўводзяцца санкцыі, а з другога боку, некалькі сотняў тысяч турыстычных віз выдаюцца грамадзянам Расіі, якія адпачываюць на еўрапейскіх пляжах, — заявіў пазаўчора ў Люксембургу намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.

Пасля нападу Расіі на Украіну Еўракамісія ўвяла візавыя абмежаванні для расіян, але краіны ЕС па-рознаму стасуюць гэтыя рэкамендацыі, і ўнутры ЕС няма паслядоўнасці.

— Мы прапануем дадатковыя абмежаванні для больш эфектыўнага процідзеяння пагрозам бяспецы, — заявіў прэс-сакратар Камісіі Маркус Ламерт.

Аднак, гэтым летам нічога не зменіцца. Чакаецца, што Еўрапейская камісія прадставіць свае прапановы ў наступным годзе.

ПР/юл